Царква прэтэндуе на ўчастак, што належыць музэю Марата Казея
https://spring96.org/be/news/5206
2006
2006-10-11T10:00:00+0300
2006-10-11T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнікі царквы вёскі Станькава Дзяржынскага р-ну Менскай вобласьці вырашылі пашырыць тэрыторыю каля храма за кошт тэрыторыі суседняй сядзібы вяскоўца Казея Генадзя Канстанцінавіча з дома №5 і зьбіраюцца адабраць прыватны ўчастак зямлі і пабурыць гаспадарчыя будынкі. У той жа час у адваротным кірунку ад храма зямля пустуе да самай рэчкі.
Варта зазначыць, што гэта ня проста прыватны дом, а адначасова і музэй героя айчыннай вайны Марата Казея.
Гэты выпадак можна лічыць за прыклад, як праваслаўная царква, карыстаючыся падтрымкай з боку ўладаў, парушае правы грамадзянаў Беларусі.