У Смалявічах затрыманыя актывісты кампаніі "Гавары праўду" і мясцовы абронца інтарэсаў дачнікаў (абнаўляецца)
У 18.40 стала вядома пра затрыманне ў Смалявічах актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Дзмітрыева, Міхаіла Пашкевіча, Юрыя Ганчара і мясцовага абаронцы інтарэсаў дачнікаў -- Васіля Казлоўскага. Усе яны дастаўляюцца ў мясцовы РАУС. Па папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязанае з правядзеннем сходу дачнікаў 10 сакавіка.
19.40 Міхаіл Пашкевіч паведаміў праз фэйсбук, што супрацоўнік міліцыі збіраецца скласці на яго адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Васіль Казлоўскі, старшыня аднаго з садовых таварыстваў, адпушчаны.
21-25. Паступіла паведамленне, што выпусцілі Юрыя Ганчара.
У 23-05 усе
затрыманыя былі адпушчаныя.
Супрацоўнікі міліцыі цікавіліся удзелам Дзмітрыева
і Пашкевіча ў
сходзе дачнікаў 10
сакавіка 2012 года. З гэтай нагоды ўзбуджана адміністрацыйная справа. Міхаілу Пашкевічу ўручана
позва з патрабаваннем з'явіцца для тлумачэнняў заўтра 13 красавіка ў 14.00
у Смалявіцкі РАУС. Аналагічную позву атрымаў
Андрэй Дзмітрыеў - толькі з патрабаваннем з'явіцца ў панядзелак.