Актывісты “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” затрыманыя пасьля акцыі
https://spring96.org/be/news/51082
2012
2012-03-23T08:01:23+0300
2012-03-23T08:01:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/stalica-akcia3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі міліцыі пасьля 17 гадзін вечара затрымалі Насту Шулейка, Міхася Костку і фотааператара, прозвішча якога пакуль невядомае па падазрэньні ў здзяйсьненьні акцыі ў гандлёвым цэнтры “Сталіца” ў Менску.
Папярэдне вядома, што актывістаў РПСС затрымалі людзі ў цывільным пры выхадзе з кавярні «Саюз онлайн» у Доме афіцэраў. Сярод затрыманых таксама Седак і Мацавец.
Актывісты «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» а 17-й гадзіне невядомыя актывісты запусцілі пад купал гандлёвага цэнтра «Сталіца» нацыянальны сцяг на надзіманых балоніках.
Разгляд адміністратыўных спраў адбудзецца сёньня ў судзе Маскоўскага раёна.Іх вінавацяць ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ).