viasna on patreon

Слонімцам не дазволілі мітынг 25 сакавіка

2012 2012-03-15T10:16:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/simvolika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ 7 сакавіка сябры дэмакратычнага згуртавання горада звярнуліся ў Слонімскі райвыканкам з заявай аб правядзенні ў гарадскім парку 25 сакавіка  масавага мерапрыемства, прысвечанага Дню Волі. 

Мэтай масавага мерапрыемства ў заяве пазначана “публічнае адзначэнне ўгодкаў абвяшчэння БНР, а таксама абмеркаванне і выказванне грамадзянамі свайго стаўлення да бягучых праблемаў грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі”. У мерапрыемстве планавалі прыняць удзел каля 100 чалавек.

Слонімскі райвыканкам, як гэта адбываецца ў апошнія гады, катэгарычна адмовіў у правядзенні мітынга: маўляў, заява была адпраўлена 7 сакавіка, а зарэгістравалі яе чамусьці 11 сакавіка. А гэта не адпавядае тэрмінам.

Нягледзячы на неатрыманне дазволу, слонімцы збіраюцца адзначаць вялікае свята. На гэты дзень запланавана наведванне магілы кіраўніка паўстання 1830 -1831 гадоў Міхала Валовіча ў вёсцы Парэчча і ўскладанне кветак, а таксама футбольны турнір паміж камандамі партыйных суполак Слонімшчыны. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства