viasna on patreon

«Споведзь былога актывіста»

2012 2012-03-14T17:39:00+0300 2024-07-31T19:02:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mauklivypratest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абнаўленне ад 08.07.2024. Ілля Міронаў звярнуўся ў інфармацыйную службу Праваабарончага цэнтра "Вясна "і паведаміў, што змест інтэрв'ю" "Вечернему Гомелю" 2012 года, на падставе якога напісаны дадзены артыкул (арыгінал быў размешчаны на сайце" Гомельскай Вясны"), было наўмысна скажона журналісткай дзяржвыдання з мэтай дыскрэдытацыі апазіцыі і Іллі як актывіста апазіцыі.


Былы актывіст РЧСС адмаўляецца, што ён быў актывістам, і вінаваціць ва ўсім апазіцыю і незалежных журналістаў.

Чарговы «разгромны» матэрыял - «споведзь былога актывіста» з традыцыйным пасыпаннем галавы попелам, шальмаваннем апазіцыі і ўсхваленнем дзеючай улады з'явіўся на старонках газеты «Вячэрні Гомель». Карэспандэнт Дар'я Вінаградава ўзяла інтэрв'ю ў «былога актывіста апазіцыі» Іллі Міронава. Нагадаем, малады чалавек неаднаразова ўдзельнічаў у маўклівых акцыях пратэсту ўлетку, а затым збіраў подпісы за Народны сход, а таксама затрымліваўся міліцыяй і адбываў арышт у ІЧУ. Як вынікае з артыкулу, зараз малады чалавек «пакаяўся», прыняў правільную веру і ганьбіць апазіцыю. А ў тым, што ён актыўнічаў у час маўклівых акцый пратэсту, Ілля Міронаў абвінаваціў... незалежных журналістаў. Маўляў, журналісты навесілі на яго ярлык «актывіста», а ён сам – ні слыхам, ні духам.

У артыкуле «Вячэрняга Гомелю» напісана, што «сам Ілля, калі даведаўся, што яго называюць адным з арганізатараў руху РЧСС і Народнага сходу, вельмі здзівіўся. Зусім на іншы эфект разлічваў малады чалавек, калі ішоў на плошчу ў «маўклівую сераду». Сябе ж малады чалавек у інтэрв'ю прадстаўляе нявіннай ахвярай каварнай апазіцыі і незалежнай прэсы, і кажа пра сябе, што «цікава было», «не падумаў», «не хацеў».

«Я – дарослы чалавек, і ў мяне дастаткова заняткаў. Я не ведаю, якія адносіны я маю да арганізацыі «Народнага сходу». Мне здаецца, што людзей, якія падтрымліваюць іх (апазіцыю) мала, таму туды і запісваюць усіх», - гэта тлумачыць карэспандэнту чалавек, які абзацам вышэй не адмаўляў, што сапраўды збіраў подпісы за Народны сход.

Далей былы актывіст хваліць уладу, маўляў, за 17 гадоў прэзідэнт, у адрозненне ад апазіцыі, шмат чаго зрабіў. Ну, і традыцыйна заўважыў, што апазіцыя мае грошы з-за мяжы, абагачаецца, а шараговым актывістам гэтыя грошы не трапляюць у рукі.

"Бывший участник акций оппозиции поделился своими взглядами"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства