viasna on patreon

Шэф-рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько ссадзілі з цягніка на Вільню

2012 2012-03-14T10:27:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яму заявілі, што ён знаходзіцца ў спісах невыязных з Беларусі.

Шэф-рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько раніцай 14 сакавіка не выпусцілі з Беларусі, ссадзіўшы з цягніка «Мінск — Вільня». Прычыну абмежавання права на выезд памежнікі не ўдакладнілі, параіўшы звяртацца ў Аддзел міграцыі і грамадзянства МУС на месцы жыхарства і проста вяртацца ў Мінск.

Такім чынам памежнікі ўскосна пацвердзілі наяўнасць спісу невыязных з Беларусі (грамадскіх дзеячаў, правааабаронцаў і журналістаў), афіцыйныя ўлады наяўнасць такога спісу адмаўляюць.

Цягам апошніх дзён некалькі грамадскіх дзеячаў Беларусі не змаглі пакінуць краіну, усе яны былі затрыманыя на беларуска-літоўскай мяжы. 7 сакавіка ў Вільню не прапусцілі лідара АГП Анатоля Лябедзьку і сябра АГП Аляксандра Дабравольскага, 10 сакавіка не выпусцілі з Беларусі Сяргея Калякіна (Справядлівы свет) і Віктара Карняенку. Праўда, усе яны потым трапілі ў Літву праз Расію.

11 сакавіка на памежным пераходзе «Каменны Лог» не выпусцілі з Беларусі праваабаронцу Валянціна Стэфановіча, які разам з жонкай і двума дзецьмі па асабістых справах кіраваўся ў Вільню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства