Улады Беларусі выступілі ў Савеце па правах чалавека ААН з вуснай заявай па справе Бяляцкага
5 сакавіка,
падчас абмеркавання ў Савеце па правах чалавека ААН гадавога даклада
Спецыяльнага дакладчыка па становішчы праваабаронцаў, улады Беларусі ў ходзе
інтэрактыўнага дыялогу выступілі з вуснай заявай па справе Алеся Бяляцкага.
У
прыватнасьці прадстаўнік Беларусі заявіў, што «мы ўважліва азнаёміліся з
дакладам спецыяльнага дакладчыка па праваабаронцах і са шкадаваннем вымушаныя
канстатаваць, што дакладчык не змагла разабрацца ў справе Аляксандра Бяляцкага,
мабыць, паддаўшыся стэрэатыпнаму меркаваньню, якое распаўсюджвалася асобнымі
еўрапейскімі структурамі і праваабарончымі НДА.
Яшчэ
раз хочам пацвердзіць спецдакладчыку, што прысуд суда не мае дачынення да
праваабарончай дзейнасці Бяляцкага, а звязаны выключна з парушэннем ім
падатковага заканадаўства. Грамадзянін
Бяляцкі не дэклараваў буйныя грашовыя сродкі, якія ён атрымліваў ад крыніц за
межамі Рэспублікі Беларусь, што з'яўляецца грубым парушэньнем дзеючага
падатковага заканадаўства... »
Між
тым, прадстаўнікі многіх еўрапейскіх краін адрэагавалі на гэтую заяву са свайго
боку вельмі высокай ацэнкай праваабарончай дзейнасьці Алеся, а прадстаўнік
Венгрыі нават параўнаў яго з чэшскім палітыкам і грамадскім дзеячам Вацлавам
Гавэлам.
Поўны тэкст заявы: