Актывістку затрымалі 8 сакавіка
https://spring96.org/be/news/50550
2012
2012-03-09T10:20:56+0300
2012-03-09T10:20:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Алена Лазарчук была затрыманая ранкам 8 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі каля станцыи метро "Спартыўная" ў Менску. Дзяўчына расклейвала партэрэты палітвязня Андрэя Саннікава з надпісам “Свабоду Саннікаву!”. Яе адвезлі ў РУУС Фрунзенскага Раёна Менска і склалі пратакол па арт. 21.14 КаАП РБ ( Парушэнне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў). Паколькі Алена непаўнагадовая, пратакол будзе разглядацца ў адміністрацыйнай камісіі па справах непаўнагадовых Адміністрацыяй Фрунзенскага раёна Менска.