Пікет у падтрымку звольненага Алега Стахаевіча не дазволены
Старшыні Брэсцкага абласнога прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Зінаідзе Міхнюк адмоўлена ў правядзенні пікету ў знак салідарнасці са звольненым кіраўніком суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Алегам Стахаевічам.
Пікет быў запланаваны на 7 сакавіка ў парку Воінаў-афганцаў -- месцы , адведзеным Брэсцкім гарвыканкамам для масавых мерапрыемстваў.
Па словах Зінаіды Міхнюк, прычына для забароны названа тыповая: не прадастаўлены дамовы з бальніцай, міліцыяй і камунальнымі службамі.
- Мінулымі гадамі, калі яшчэ калі-нікалі дазвалялі пікеты, абыходзілася без гэтых службаў. Мы ж ідзем не піва піць, а выказаць набалелае. Але ўладам трэба цішыня, яны не хочуць пачуць праблемы ад грамадзям – жывем жа ў “квітнеючай краіне”, - кажа Зінаіда Міхнюк.