viasna on patreon

Сяргей Каваленка: «Буду галадаваць да канца»

2012 2012-03-05T13:45:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маці, брат і сын Сяргея Каваленкі сустрэліся зь ім у менскім ізалятары на Валадарскага, дзе знаходзіцца рэспубліканскі турэмны шпіталь.

 «Ён ледзь прыйшоў на спатканьне. Вельмі худы і слабы. Яму трэба неадкладная мэдычная дапамога ва ўмовах добрай цывільнай лякарні, турэмным лекарам ён не давярае», — паведаміла маці вязьня Лідзія Каваленка.

​​Паводле брата Сяргея Каваленкі Віталя, вязень не зьбіраецца сканчаць галадоўку, пакуль не адменяць незаконны прысуд. «Сяргей сапраўды вельмі слабы, але маральна ён моцны як ніколі. Ён заклікаў беларусаў змагацца за незалежнасьць сваёй радзімы і яе нацыянальныя сымбалі. Асобна Сяргей падзякаваў усім, хто яго падтрымлівае і дапамагае ягоным сваякам, і асабіста падзякаваў Зянону Пазьняку за салідарнасьць зь ім», — распавёў «Свабодзе» Віталь Каваленка.

Зь перапынкамі Сяргей Каваленка галадуе зь сярэдзіны сьнежня, у лютым цалкам адмовіўся ад ежы. За час галадоўкі вязень схуднеў болей як на 30 кіляграмаў. Актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку суд прызнаў вінаватым у парушэньні рэжыму адбыцьця «хатняй хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску і асудзіў на 2 гады і месяц калёніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства