Паўторны разгляд адміністратыўнай справы студэнткі БДУ працягнецца 12 сакавіка
https://spring96.org/be/news/50314
2012
2012-02-27T18:04:21+0300
2012-02-27T18:04:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zadziadziuryna.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў судзе Партызанскага раёну Менска распачаўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы студэнткі БДУ Сьвятланы Задзядзюрынай, якую затрымалі каля Чырвонага касьцёла падчас акцыі 19 сьнежня 2011 года. Справу разглядае суддзя Мар’яна Ваўчкова.
Суд заслухаў паказаньні спецназаўца Дзьмітрыя Абраменкі і ўчастковага з Маскоўскага РАУС Аляксея Давыдзюка, а таксама 2 сьведкаў боку абароны. Разгляд справы працягнецца 12 сакавіка.
За ўдзел у акцыі суд Партызанскага раёну пакараў Сьвятлану Задзядзюрыну штрафам у памеры 25 велічыняў. Аднак 16 студзеня Менскі гарадскі суд адмяніў пастанову суду першай інстанцыі і адправіў справу на паўторны разгляд.