viasna on patreon

У Маладэчне – пратэст супраць інфляцыі (фота)

2012 2012-02-27T14:21:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/musor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наступная з’ява была заўважана ў Маладэчне: на адным са сметнікаў пад надпісам “Месца для збору макулатуры” былі прыклеены дробныя беларускія грошы. Пэўна, нехта хацеў такім чынам выказаць агульныя настроі грамадства: абурэнне абясцэньваннем беларускага рубля. Распаўсюд падобных настрояў пацьвярджаюць словы касіра адной з мясцовых крамаў Ірыны:

- Апошнім часам я стамілася выслухваць ад людзей, што грошы ўжо не змяшчаюцца ў кашалёк, а купіць на іх можна ўсё менш.

Фота зроблена відавочцам на камеру мабільнага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства