viasna on patreon

Наваполацк: Абвешчаны экстрэмістамі без суда і следства

2012 2012-02-27T11:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ryzichenka-navapolack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацку па мясцовым тэлевізійным канале «ВекторTV» у рамках праграмы навін быў паказаны сюжэт, прысвечаны дзейнасці «ультраправай моладзевай групы». Якім менавіта чынам «у распараджэнне журналістаў «ВекторTV» патрапілі матэрыялы пра сябраў гэтай групы», у сюжэце расказана не было.

Практычна палова эфірнага часу была прысвечана менавіта наваполацкаму актывісту Дзмітрыю Рыжычэнка (на фота). Яго асабістыя фатаграфіі, узятыя з канфіскаванага пры ператрусе кампутара, фігуруюць у сюжэце пад аповяд пра погляды неанацыстаў. На некаторых з гэтых фатаграфій, зробленых, па словах Дзмітрыя, у час праходжання дапрызыўнай падрыхтоўкі, маладыя людзі стаяць са зброяй у руках.

У канцы сюжэту журналіст выказвае абурэнне паводзінамі Дзмітрыя, які распавядае пра «нібыта несправядлівыя дзеянні праваахоўных органаў» на «так званых незалежных сайтах» і заяўляе, што малады чалавек просіць палітычнага прытулку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства