viasna on patreon

Алесь Бяляцкі па-ранейшаму ў мінскім ізалятары

2012 2012-02-27T09:48:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук спрабавала перадаць мужу ў ізалятар на вуліцы Валадарскага перадачу з прадуктамі, якія ён папрасіў у апошнім лісце. З гэтага, аднак, нічога не атрымалася.  

Наталля Пінчук: "Я хацела перадаць перадачу, высвятляла, ці можна гэта зрабіць. Мне адмовілі, баюся тлумачыць, якімі матывамі яны кіраваліся, і з чым гэта звязана. Я запытала, ці можна яму перавесці грошы, адказалі, што можна, і я яму перавяла."

Але дакладна вядома, што Алесь Бяляцкі надалей знаходзіцца ў ізалятары на Валадарскага – кажа Наталля Пінчук. Яна таксама паведаміла, што праблемаў з ліставаннем няма:

- Лісты даходзяць, як раз апошні ліст быў датаваны 23 лютага. Ён таксама губляецца ў здагадках, чаму да гэтага часу ён не адпраўлены ў месца адбыцця пакарання. Верагодна яшчэ не набралася столькі людзей, каб іх этапаваць.

Лідар праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі чакае на "Валадарцы" этапу ў Бабруйскую калонію, дзе мусіць адбываць свой тэрмін - 4,5 гады зняволення.

Яго прызналі вінаватым у нявыплаце падаткаў. Паводле беларускага суда, падаткі Алесь Бяляцкі мусіў плаціць з тых грошай, якія ішлі на праваабарончую дзейнасць у Беларусі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства