viasna on patreon

Супрацоўнікі КДБ папярэдзілі рэдактара сайта «Свабодны рэгіён»

2012 2012-02-22T09:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parchynski.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі КДБ запрасілі на неафіцыйную сустрэчу галоўнага рэдактарам сайта «Свабодны Рэгіён» Яўгена Парчынскага (на фота злева).

Па словах Яўгена, пры сустрэчы супрацоўнік дзяржбяспекі пачаў задаваць пытанні датычна яго ўдзелу ў «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі». Нагадалі актывісту і пра існаванне ў Крымінальным кодэксе артыкулаў аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь у публікацыях, аўдыё, відэа матэрыялах, а таксама пра тое, што займаючыся журналісцкай дзейнасцю без акрэдытацыі, ён парушае існуючае заканадаўства.

Гэтая сустрэча, на думку Яўгена, звязаная таксама з нядаўнім сходам прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый Полацка і Наваполацка з нагоды маючых адбыцца парламенцкіх выбараў, адным з арганізатараў якой ён быў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства