viasna on patreon

Польскіх дэпутатаў не пусьцілі ў Беларусь

2012 2012-02-22T09:27:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Шасьцярых дэпутатаў польскага Сэйму, чальцоў камісіі па сувязях з палякамі замежжа, не ўпусьцілі ў Беларусь – паведаміў старшыня парлямэнцкай камісіі дэпутат Адам Ліпіньскі. Памежнікі без тлумачэньняў паставілі ім пячаткі з забаронай на ўезд. Польскія парлямэнтары намерваліся прыехаць у Гародню для сустрэчы з кіраўніцтвам Саюзу палякаў Беларусі. Яны хацелі абмеркаваць праблемы, якія паўсталі пасьля зьменаў у беларускім заканадаўстве. Закон цяпер забараняе недзяржаўным арганізацыям у Беларусі атрымліваць дапамогу з-за мяжы, а таксама трымаць грошы на замежных рахунках – паведаміў Адам Ліпіньскі.

Дэпутатаў не ўпусьцілі ў Беларусь, нягледзячы на тое, што яны мелі дыпляматычныя пашпарты. “Памежнікі паставілі нам штампы з забаронай на ўезд. Ніякіх тлумачэньняў нам не далі,” – паведаміў дэпутат Адам Ліпіньскі.

Беларускае міністэрства замежных справаў сьцьвярджае, што польскіх парлямнтароў не ўпусьцілі ў краіну, бо яны не паведамілі пра свае пляны беларускім ўладам. “Для візыту парлямэнцкай дэлегацыі патрэбнае запрашэньні іншага боку – у дадзеным выпадку Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,” - сьцьвярджае Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства