viasna on patreon

На прадпрыемствах Брэсцкай вобласці расце незадаволенасць узроўнем заробкаў

2012 2012-02-17T09:49:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lazarenkau-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Лазарэнкаў

Валянцін Лазарэнкаў

Паводле звестак старшыні Брэсцкай абласной рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Валянціна Лазарэнкава, на многіх прадпрыемствах у лютым 2012-га года назіраецца істотнае змяншэнне заработнай платы ў параўнанні з мінулым месяцам. У выніку, на такіх прадпрыемствах, як Брэсцкі машынабудаўнічы завод і сумеснае прадпрыемства “Белкельме”, што знаходзіцца ў Белаазёрску, адчуваецца напружанасць у дачыненнях рабочых з адміністрацыяй. А працоўныя Баранавіцкага станкабудаўнічага завода “Атлант”, незадаволеныя нізкім заробкам (ён складае 1,2-1,3 мільёна рублёў), ужо звярнуліся ў СПБ па дапамогу, бо не бачаць сэнсу звяртацца ў гэтым пытанні да кіраўніцтва прадпрыемства.

Валянцін Лазарэнкаў заўважае, што, паводле афіцыйных дадзеных, жыхары Брэсцкай вобласці зарабляюць менш за ўсіх у Беларусі, а кошты на некаторыя тавары і паслугі вышэй, чым у сярэднім па краіне. Гэта таксама ўплывае на незадаволенасць людзей цяперашняй эканамічнай сітуацыяй. Прафсаюзны актывіст мяркуе, што варта чакаць рост хваляванняў, пакуль заробак не будзе забяспечваць годны ўзровень жыцця. “У той жа час выступаць адкрыта людзі асцерагаюцца, бо баюцца рэпрэсіяў з боку кіраўніцтва прадпрыемстваў”, - дадае Лазарэнкаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства