viasna on patreon

Ідэалагічная вертыкаль на Гомельшчыне амаль не мае вакансій: дадзеная сфера запоўнена на 99%.

2012 2012-02-08T11:39:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/idealohija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выніковай калегіі, якая адбылася ў Гомелі, перад мясцовымі ідэолагамі паставілі задачу: «не уплываць на грамадскую думку, а фармаваць яе». Справаздачу аб мерапрыемстве ідэолагаў змясціла абласная газета «Гомельская праўда».

Выданне прыводзіць словы начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалогіі Ірыны Даўгала аб тым, што нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, з якімі сутыкнулася Беларусь у мінулым годзе, грамадска-палітычная сітуацыя заставалася спакойнай. «Падтрымліваць настрой людзей, у час і пісьменна тлумачыць працэсы, якія адбываюцца – з такімі задачамі ідэалагічная вертыкаль справілася», - падвяла вынік году галоўны ідэолаг вобласці.

Дарэчы, пра ўплыў і тлумачэнне працэсаў, якія адбываюцца: у рэспубліцы ідэолагі адзначаюцца правядзеннем так званых Адзіных днях інфармавання насельніцтва. На працягу 2011 года ідэолагі па ўсёй вобласці штомесяц даносілі людзям наступную інфармацыю, «тлумачылі працэсы, якія адбываюцца» на тэму «Ключавыя аспекты пасланне прэзідэнта», «Ад ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС да дынамічнага развіцця пацярпелых раёнаў», - і тут жа - «Неабходнасць атамнай энергетыкі ў РБ», «Вынікі перапісу насельніцтва», «Першы год пяцігодкі». Але ў тэмах Адзіных дзён інфармавання насельніцтва не было такой тэмы, як крызіс, яго наступствы, ці нават часовыя цяжкасці беларускай эканомікі. То бок у час фінансавага і эканамічнага крызісу людзям распавядалі пра наступствы аварыі на ЧАЭС і вынікі перапісу насельніцтва. Але разам з тым, - вертыкаль з задачамі справілася.

Ірына Даўгала дала азначэнне сваёй прафесіі: «ідэалогія – гэта калі грамадзяне ганарацца сваёй краінай».

Дарэчы, ідэалагічная вертыкаль на Гомельшчыне амаль не мае вакансій: дадзеная сфера запоўнена на 99%. Дарэчы, у рэгіёне, асабліва ў чарнобыльскіх раёнах, не хапае ўрачоў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі, настаўнікаў, але затое ў наяўнасці ідэолагі ўсіх узроўняў.

Гаварылі гомельскія ідэолагі і пра Інтэрнэт, заўважаючы, што органы мясцовай улады павінны больш актыўна асвойваць віртуальную прастору.

Напрыканцы калегіі ідэолагі наведалі выставу прадукцыі паліграфічных прадпрыемстваў вобласці і літаратуры, прысвечанай гісторыі і ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства