viasna on patreon

ДАІ ў Брэсце пачало паляванне на “Пагоню”

2012 2012-02-08T11:34:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pagonia_vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абвінавачаныя малявалі на будынках герб "Пагоня"

Абвінавачаныя малявалі на будынках герб "Пагоня"

У Брэсце зафіксаваны выпадкі, калі мясцовыя супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пагражаюць штрафамі тым уладальнікам аўтамабіляў, што зразмяшчаюць на сваіх транспартных сродках налепкі з выявай старажытнаша сімвала – “Пагоні”.

 

Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Клімус, якога з гэтай прычыны таксама выклікалі ў ДАІ, кажа, што такіх фактаў ўжо шмат. Па словах партыйнага актывіста, пачынаючы з 3 лютага, ужо больш за дезсяць чалавек атрымалі загад з’явіцца на размову ў абласную Дзяржаўтаінспекцыю, дзе іх спрабуюць абвінаваціць у парушэнні Правілаў дарожнага руху. Супрацоўнікі ДАІ спасылаюцца, у прыватнасці, на артыкул 194.13 Правілаў дарожнага руху, згодна з якім забаронены ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку са знешне бачнымі налепкамі.

 

Віктар Клімус лічыць, што справа мае палітычны падтэкст, бо супрацоўнікі ДАІ не хаваюць, што мэтанакіравана адсочваюць зараз толькі тых, хто мае на сваіх аўтамабілях налепкі “Пагоні”. Нават грамадскім актывістам, што акрамя выявы старажытнага нацыянальнага сімвала усталявалі на машынах іншыя налепкі, загадана пазбавіцца менавіта “Пагоні”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства