viasna on patreon

Ператрус у актывісткі «Нашага дому»

2012 2012-02-07T09:09:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міліцыянты 6 лютага зрабілі  «агляд» у кватэры аршанскай актывісткі кампаніі «Наш дом» Яніны Лясьнеўскай.

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі з ордэрам на агляд жытла ў межах часткі 2 артыкула 22.9 Адміністратыўнага кодэксу — яе падазраюць у парушэньні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.

Як патлумачылі актывістцы, міліцыянты шукаюць друкаваныя матэрыялы, якія рассылаліся ў Аршанскі гарадзкі і раённы аддзелы міліцыі ад імя кампаніі «Наш дом».

У іх сьцьвярджалася, што самі супрацоўнікі міліцыі парушаюць заканадаўства, а таксама дэманструюць невысокі ўзровень культуры.

Агляд пакояў прыватнага дому па вуліцы Пустэльнікава працягваўся больш за тры гадзіны. Супрацоўнікі міліцыі канфісавалі 100 асобнікаў газэты «Витебский курьер», некалькі дзясяткаў чыстых капэртаў, дзьве паштоўкі зь лягатыпам кампаніі «Наш дом» і кніжку-маляванку «Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы». Кніжкі расказвалі, што супрацоўнікі міліцыі неапраўдана жорстка абыходзяцца з затрыманымі жанчынамі, актывісты кампаніі «Наш дом» рассылалі маляванкі па міліцэйскіх пастарунках.

7 лютага на 15:00 Яніну Лясьнеўскую выклікалюць на допыт у Аршанскі сьледчы камітэт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства