viasna on patreon

Людзей добрай волі заклікаюць ратаваць жыцьцё і здароўе Сяргея Каваленкі

2012 2012-01-20T10:11:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Камітэт па дапамозе Сяргею Каваленку, яго блізкія і родныя зьвярнуліся да людзей добрай волі з заклікам выратаваць палітвязьня. Адпаведны зварот быў накіраваны ў дыпляматычныя і гуманітрныя ўстановы. Сярод атрымальнікаў звароту - АБСЭ, ААН, Сусьветная арганізацыя здароўя, амбасады ЗША, Швэцыі, Чэхіі, Расеі і іншых краін. Іфармацыя пра перасьлед Сяргея Каваленкі была перададзеная таксама ў праваабарончую арганізацыю Amnesty International.

“Стан здароўя Сяргея Каваленкі выклікае непакой. Усе даступныя захады, што рабіліся чальцамі сям’і і віцебскай дэмакратычнай грамадзкасьцю для вызваленьня апазыцыйнага актывіста і вываду яго з галадоўкі, не далі плёну. Таму мы зьвяртаемся да ўрадаў і парлямэнтаў дэмакратычных краін, да міжнародных праваабарончых і гуманітарных арганізацыяў, да ўсіх людзей добрай волі з заклікам выратаваць Сяргея Каваленку, захаваць яму жыцьцё і здароўе,” - гаворыцца ў звароце.

“Віцебская Вясна”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства