viasna on patreon

Ад уладальнікаў маршрутных таксовак патрабуюць грошы

2006 2006-08-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад уладальнікаў маршрутных таксовак патрабуюць грошы
Зь ліпеня 2006 года з уладальнікаў маршрутных таксовак у Менску сталі патрабаваць грошы ў памеры адной базавай велічыні на месяц за адзін аўтобус. Як паведаміў праваабарончаму цэнтру «Вясна» адзін з прадпрымальнікаў, зь мінулага месяцу іх выклікае да сябе начальнік аддзела маршрутных таксі дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Сасіноўскі.
Спадар Сасіноўскі сьцьвярджае, што грошы зьбіраюць на падставе пэўнага дакумэнту гарвыканкаму. Сам жа дакумэнт ён назваць адмовіўся, але зазначыў, што ўсе ўладальнікі маршрутак знаёмяцца з паперай, перш чым плаціць грошы. Аднак прадпрымальнікі кажуць іншае. Маўляў, ніякага дакумэнту ім не паказваюць, а толькі называюць нумар рахунку, куды пералічваць грошы, ды скардзяцца, што пагражаюць пазбавіць іх маршрутаў у выпадку, калі тыя адмовяцца плаціць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства