viasna on patreon

Актывісты спрабуюць знайсці адказнага за ініцыяцыю скасаваньня артыкула 193.1

2012 2012-01-18T09:06:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/193logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія ініцыятывы “Права на веру” і “СТОП 193.1!” распаўсюдзілі прэс-рэліз, у якім паведамляюць пра захады наконт скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.
 
Актывісты  грамадскай ініцыятывы “Права на веру” і “СТОП 193.1!” спрабуюць паскорыць працэс адмены артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь і таксама знайсці дзяржаўную структуру, у кампетэнцыю каторай уваходзіць ініцыяваць вырашэнне гэтага пытання.
   
“Мы спрабуем знайсці дзяржаўную ўстанову, якая распачне працэс адмены артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэкса. На жаль, папярэднія крокі не прынеслі плёну. Мы звярталіся ў многія ўстановы, усе казалі, што гатовы разглядаць гэтае пытанне, але нічога так і не было зроблена. Таму мы прынялі рашэнне арганізаваць вырашэнне гэтага пытання адной канкрэтнай інстытуцыяй і скіравалі лісты ў шэраг дзяржаўных структур Рэспублікі Беларусь, - зазначыў Сяргей Лісічонак, адзін з кіраўнікоў  Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі.

Зазначым, што ў лісце аналізуеца сітуацыя адносна артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Са студзеня 2006 г. за дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі да крымінальнай адказнасці паводле гэтага артыкула было прыцягнута не менш за 18 чалавек. Тэндэнцыяй апошняга часу стала вынясенне на падставе артыкула 193.1 папярэджанняў незарэгістраваным рэлігійным аб’яднанням, нягледзячы на тое, што, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, права на свабоду веравызнання мае большы прыярытэт у параўнанні з іншымі правамі і не можа быць абмежавана нават у надзвычайнай сітуацыі. Шэраг грамадскіх арганізацый беспаспяхова спрабавалі  атрымаць за гэты час дзяржаўную рэгістрацыю. Такая сітуацыя, зазначаецца ў лісце,  стварае сацяльнае напружанне і перашкаджае паўнавартаснай рэалізацыі грамадзянамі сваіх канстытуцыйны правоў.     

Актывісты  грамадскай ініцыятывы “Права на веру” і “СТОП 193.1!” скіравалі лісты ў  Палату Прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Адміністрацыю Прэзідэнта, Савет Міністраў, Міністэрства юстыцыі, Вярхоўны Суд, Канстытуцыйны Суд, Пракуратуру Рэспублікі Беларусь, а таксама ў КДБ і шэраг іншых дзяржаўных устаноў Рэспублікі  Беларусь.  

Нагадаем, што ў сеціве некалькі дзён таму распачаўся онлайн-збор подпісаў за адмену артыкула 193.1

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства