viasna on patreon

Пракуратура не выявіла фактаў жорсткага абыходжання з Аўтуховічам

2012 2012-01-10T16:41:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Брэсцкай вобласці адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах жорсткага абыходжання з Мікалаем Аўтуховічам, паколькі падчас праверкі выявіць факты сістэматычнай знявагі яго асабістай годнасці ці схілення яго да самазабойства з боку адміністрацыі калоніі “не прадставілася магчымым”.

Такі адказ ад следчага пракуратуры Брэсцкай вобласці атрымаў былы адвакат палітвязня Павел Сапелка. Ён накіроўваў зварот у пракуратуру з нагоды інфармацыі на сайце “Хартыя’97” пра тое, што 11 снежня Мікалай Аўтуховіч, даведзены да адчаю беззаконнем службовых асобаў калоніі, парэзаў сабе вены. Паводле меркавання юрыста, такія дзеянні службовых асобаў адміністрацыі калоніі маюць прыкметы складаў злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 145 (“Давядзенне да самагубства”) і 146 (“Схіленне да самагубства”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Следчы пракуратуры Селех М.Л., разгледзеўшы матэрыялы праверкі, устанавіў, што “падчас праверкі не атрымана аб’ектыўных доказаў парушэння прадстаўнікамі адміністрацыі калоніі сваіх службовых паўнамоцтваў, як не атрымана і звестак, якія б сведчылі пра датычнасць да спробы самагубства Аўтуховічам старонніх асобаў”.

Следства паставіла пад сумнеў тлумачэнні, дадзеныя Мікалаем Аўтуховічам падчас апытання: “Аўтуховіч патлумачыў, што 11.12.2011 ён, выкарыстоўваючы лязо ад аднаразовага станка, сапраўды нанёс сабе парэзы на перадплеччах абедзвюх рук, аднак звязана гэта было з тым, што нібыта адміністрацыя калоніі “займаецца пакрывальніцтвам супрацьпраўных дзеянняў загадчыка гаспадаркі атрада № 13 - Пракаповіча У.І., які збівае асуджаных”. Каго канкрэтна і пры якіх абставінах збіваў Пракаповіч У.І., Аўтуховіч пры апытанні назваць не змог”. Таксама ўказваецца, што апытаны Пракаповіч і іншыя асуджаныя факты прымянення ім насілля адмаўляюць. Следства мяркуе, што "пашкоджанне Аўтуховічам перадплеччаў не з'яўляецца спробай самагубства", а гэты факт "быў актам членашкодніцтва ў сувязі з пратэстам існуючым патрабаванням устаноўленага парадку адбывання пакарання, што прад'яўляюцца адміністрацыяй папраўчай установы да асуджаных".

Змяшчэнне палітвязня ў памяшканне камернага тыпу тэрмінам на месяц следчы Селех далей і тлумачыць як пакаранне за гэты “акт членашкодніцтва”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства