У Свіслачы міліцыянты “палююць” на ўлёткі Радыё Рацыя
https://spring96.org/be/news/48376
2011
2011-12-16T10:53:15+0300
2011-12-16T10:53:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Свіслачы міліцыянты ўвайшлі ў дом грамадскіх актывістаў Мухіных, правялі незаконны ператрус і забралі некалькі дзесяткаў рэкламных улётак Радыё Рацыя. Пачалося ўсё з таго, што ў аднаго з сыноў Мухіных нехта заўважыў у школе пару каляровых улётак Радыё Рацыя. Невядома хто выявіў надзвычайную пільнасць і сігналізаваў пра “крамолу” ў міліцыю. Калі грамадска-палітычны актывіст Алесь Мухін увечары вярнуўся дамоў, там яго ўжо чакалі міліцыянты, якія пагражалі адказнасцю за нібыта “незаконныя дзеянні”.