viasna on patreon

Затрыманых у Брэсце актывістаў БХД вінавацяць у брыдкаслоўі

2011 2011-12-16T09:57:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Машына, у якой знаходзіліся каардынатар аргкамітэту па стварэнні Беларускай Хрысціянскай Дэмакаратыі па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай і яшчэ адзін мясцовы актывіст БХД Алесь Чаркашын, удзень 15 снежня была спынена супрацоўнікамі ДАІ. Як патлумачылі міліцыянты, аўтамабіль выклікаў падазрэнні і былі падставы меркаваць, што на ім здзейснена дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога ў Мінску пацярпеў пешаход.

Для далейшага разбіральніцтва Шурхая і Чаркашына адвезлі ў Маскоўскі РАУС Брэста, дзе нечакана высветлілася, што актывістаў БХД вінаваць у нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. Пра гэта паспеў паведаміць сваім паплечнікам сам Зміцер Шурхай, перад тым, як яго мабільны тэлефон быў адключаны. На абодвух затрыманых міліцыянты склалі пратакол паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.

Актывісты БХД не выключаюць, што затрыманне Шурхая і Чаркашына і прад’яўленае ім абвінавачванне (на падставе якога суд можа пакараць адміністартыўным арыштам), можа быць спробай не дапусціць удзелу брэсцкіх хрысціянскіх дэмакратаў ва устаноўчым з’езде гэтай партыі, прызначаным на 17 снежня. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства