Палітвязень Аўтуховіч ускрыў сабе вены?
https://spring96.org/be/news/48372
2011
2011-12-16T09:05:23+0300
2011-12-16T09:05:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Карэспандэнт «Свабоды» атрымаў СМС з Івацэвіцкай калёніі № 5 з паведамленьнем пра тое, што Мікалай Аўтуховіч зрабіў замах на сваё жыцьцё.
Мы ня можам
спраўдзіць гэтую інфармацыю з-за рэжыму поўнай закрытасьці вакол палітвязьня. Але
мы ведаем, што Мікалай Аўтуховіч не аднойчы рабіў замах на сваё здароўе, калі
абвяшчаў галадоўкі на знак пратэсту супраць утрыманьня яго ў турме.
У СМС з калёніі таксама паведамляецца, што цяпер палітвязьню робяць перавязкі,
што ён пачаў есьці, адчувае сябе здавальняюча і просіць перадаць яму
літаратуру.
Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму
нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай
стрэльбы. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя»