Баранавіцкі гарвыканкам не прызнае новаабранай Рады
https://spring96.org/be/news/48327
2011
2011-12-15T13:31:45+0300
2011-12-15T13:31:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-pradpr.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадпрымальнікі кааператыўнага кірмашу горада Баранавічы 14 снежня наведалі гарадскі выканаўчы камітэт і сутрэліся з мэрам Віктарам Дзічкоўскім. Ужо шмат дзён яны дамагаюцца прызнання выбараў новай Рады Цэнтральнага кірмашу.
- Выбары новай Рады прайшлі законна і дэмакратычна. Намі выкананы ўсе неабходныя працэдуры. Аднак гарвыканкам не прызнае нашыя выбары, бо ні адзін іх прадстаўнік не трапіў у яе,- адзначыў прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус.
У сваю чаргу прадпрымальнікі заявілі свой пратэст наконт новых перавыбараў Рады кірмашу, на якіх настойвае кіраўніцтва выканаўчага камітэта і адміністрацыя Цэнтральнага кірмашу. Барацьба працягваецца.