viasna on patreon

Таццяна Севярынец абскардзіла прысуд за Народны сход

2011 2011-12-15T09:20:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Таццяна Севярынец абскардзіла прысуд, вынесены ёй 6 снежня за правядзенне Народнага Сходу ў Віцебску.

14 снежня яна разам са сваёй паплечніцай па правядзенні Народнага Сходу Ірынай Яскевіч падала скаргу ў Віцебскі абласны суд на рашэнне Кастрычніцкага суда Віцебска.

Нагадаем, што 6 снежня суддзя Іна Грабоўская прысудзіла Таццяне Севярынец штраф у памеры 25 базавых велічыняў (875 тысячаў рублёў) за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі паводле артыкулу 23.34, а яе паплечціны па правядзенні Народнага Сходу Ірыне Яскевіч - 22 базавых.

- Для нашай дзяржавы, якая зараз пакутуе ад крызісу, штрафы апазіцыйных дзеячоў - самы надзейны сродак папаўнення дзяржбюджэту, - адзначыла тады Таццяна Севярынец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства