viasna on patreon

У Маладэчне рэкамендуюць чытаць “правільныя” выданні (дакумент)

2011 2011-12-13T11:30:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-padpiska.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладэчанскія ўлады ў разгар падпісной кампаніі паклапаціліся пра “ажыццяўленне актыўнай інфармацыйнай дзяржаўнай палітыкі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь і забеспячэнне сістэмнай ідэалагічнай працы” на мясцовых прадпрыемствах. Кіраўнікі дзяржаўных і прыватных арганізацый атрымалі за подпісам старшыні райвыканкама т.зв. “рэкамендацыі” на ведамасную падпіску.

 

У наступным годзе прапануецца выпісаць стандартны набор дзяржаўных выданняў. Па адным асобніку “Советской Белоруссии” (напісана менавіта так), “Мінскай праўды” і “Маладзечанскай газеты” павінны атрымаць структурныя падраздзяленні арганізацый, ветэраны вайны і працы, ідэалагічны актыў і лепшыя працаўнікі.  Акрамя таго, пажадана забяспечыць працаўнікоў “асноўнымі рэспубліканскімі выданнямі”, у лік якіх уваходзіць «Рэспубліка», «Звязда», «Народная газета», «Белорусская нива» і часопіс «Планета».

Здаецца, прымусовай падобную падпіску назваць нельга, адкрыта санкцыямі нікому не пагражаюць. Але чамусьці аб выкананні дадзенага даручэння абавязкова трэба паведаміць да 21 снежня у ідэалагічны аддзел, пазваніўшы па аднаму з шасці (!) тэлефонаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства