Нацбола Дзяніса Сахара аштрафавалі на мільён рублёў
https://spring96.org/be/news/48216
2011
2011-12-13T08:17:23+0300
2011-12-13T08:17:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Актывіста нацыянал-бальшавікоў затрымалі раніцай у сябе дома сёння, 12 снежня.
Затым яго судзілі ў Першамайскім судзе, які і прыгаварыў яго да штрафу ў 30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў). Дзяніса Сахара прызналі вінаватым у дробным хуліганстве. Па версіі праваахоўнікаў і суда, малады чалавек абліў варанай локшынай будынак Белдзяржтэлерадыёкампаніі, перадае БелаПАН.