Невядомыя зьняважылі рэдакцыю газеты «Intex-Press»
https://spring96.org/be/news/4808
2006
2006-07-18T10:00:00+0300
2006-07-18T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла прэс-служба Хартыі'97, у ноч на 18 ліпеня невядомымі хуліганамі была атакаваная рэдакцыя баранавіцкай рэгіянальнай газеты 'Intex-Press'. На дзьвярах былі налеплены ўлёткі са словамі ""Час адказаць за ўсё! Сьмерць здраднікам Радзімы!""
На шыльдзе рэдакцыі і каля ўваходу ў яе на дарожнай плітцы былі нанесеныя чорнай фарбай зьневажальныя надпісы і зьмешчаная выява сімволікі нацыянал-бальшавікоў - серп і молат у крузе.