viasna on patreon

Рэдакцыя «Жыцця Палесся» з гонарам называе сябе прапагандыстам і агітатарам

2011 2011-12-06T12:07:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palesse_life.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мазырская раённая газета "Жыццё Палесся"

Мазырская раённая газета "Жыццё Палесся"

Звычайна журналісты дзяржаўных выданняў крыўдзяцца, калі іх называюць прапагандыстамі, лічаць гэта абразай. Разам з тым, карэспандэнты мазырскай раённай газеты «Жыццё Палесся» самі, прычым з гонарам называюць сябе прапагандыстамі. На сайце выдання ў рубрыцы «Газета» надрукаваны дэвіз выдання: «Газета не толькі калектыўны арганізатар, але і калектыўны прапагандыст і агітатар!» Менавіта так, з клічнікам. А прынцып дзеяння газетчыкі запазычылі ў лекараў: «Не нашкодзь!»

Першым, і галоўны накірунак сваёй працы рэдакцыя акрэслівае як асвятленне дзейнасці райвыканкаму і раённага савету дэпутатаў. Формы такой працы: «сустрэчы ў калектыве з кіраўніцтвам раёна, адмысловы дадатак да газеты «Інфармацыйны веснік раённага савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэту». Калі галоўны і прыярытэтны накірунак дзейнасці выдання – не жыццё чытачоў, іх праблемы, а асвятленне дзейнасці райвыканкаму, то можа, правільней было б, каб і распаўсюджвалі выданне сярод адных чыноўнікаў, а не прымушалі падпісвацца ўсіх працуючых у бюджэтнай сферы?

Другі накірунак газеты - «патрыятызм». «Горад на Прыпяці – асаблівы, інтэрнацыянальны, тут жывуць прадстаўнікі больш чым 23 нацыянальнасцяў і этнічных груп, зарэгістраваны пяць палітычных партыяў, некалькі рэлігійных канфесій. Усе гэта накладае асаблівую адказнасць на журналістаў за грамадзянскую пазіцыю газеты ў справе захавання супакою і салідарнасці людзей».

Дарэчы, накірунак «чытач-газета-чытач» - толькі на пятым месцы ў рэйтынгу прыярытэтных тэм рэдакцыі. Рэдакцыя не ўтрымалася, каб хоць трохі прыбрахаць: спачатку ў тэксце напісана, што наклад – 12 тысяч асобнікаў, а далей у тэксце гаворка ідзе пра 11 тысяч асобнікаў. Ну, на тысячу памыліцца - нічога страшнага.

Ад сціпласці калектыў рэдакцыі не загіне: «З публікацый праглядаецца і арганізатарская, мабілізуючая роля газеты, якая ўсебакова і шырока асвятляе розныя пытанні эканамічнага, культурнага і грамадска-палітычнага жыцця Мазыра і раёна», і «ўсе гэта накладае асаблівую адказнасць на журналістаў за грамадзянскую пазіцыю ў справе захавання спакою і салідарнасці людзей».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства