“Раёнкі” Гродзеншчыны рыхтуюць людзей да тэрытарыяльнай самаабароны
https://spring96.org/be/news/48031
2011
2011-12-06T11:58:48+0300
2011-12-06T11:58:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/svislackaja_gazieta-05.11.11.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Раёнкі” пачалі выконваць новы ідэалагічны загад - друкаваць артыкул дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Леаніда Мальцава "Территориальная оборона в системе национальной безопасности".
5 снежня адразу дзве газеты - “Праца” (Зэльва) і “Свіслацкая газета” - апублікавалі артыкул на дзве паласы Леаніда Мальцава. Рэдакцыя “Свіслацкай газеты” нават тлустым шрыфтом пазначыла “акцэнты” - напрыклад, “территориальная оборона строится по административно-территориальному принципу” ці “соответственно, территориальные войска не подменяют Вооруженные Силы, а их роль в обеспечении обороноспособности государства вполне можно охарактеризовать формулой – “не вместо, а вместе” і т.п.