viasna on patreon

Выдаўца “Крывінкі” будуць судзіць паводле перапрацаванага пратаколу

2011 2011-12-06T11:05:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stankevich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Георгій Станкевіч

Георгій Станкевіч

Суддзя Бешанковіцкага райсуду накіравала на перапрацоўку адміністратыўны пратакол, складзены на рэдактара  самвыдатаўскай газеты “Крывінка” Георгія Станкевіча.  Міліцыянты абвінавацілі яго ў парушэнні парадку распаўсюду газеты, нават не згадаўшы, які менавіта артыкул заканадаўства пра СМІ ён парушыў.

Назад у міліцыю пратакол накіравала суддзя Вольга Белавус, якой на пачатку паседжання Георгі Станкевіч заявіў адвод. Старшыня суду сказала, каб свае прэтэнзіі ён выклаў у пісьмовай форме, судовы працэс прыпынілі, і спадар Станкевіч выклаў свае довады. Напісаў, што не давярае гэтай суддзі, бо менавіта яна два гады таму аштрафавала яго на 700 тысяч якраз паводле падобнага абвінавачання.

Адвод не быў задаволены, суддзя Белавус працягнула судовае паседжанне, але неўзабаве мусіла спыніць яго, убачыўшы супярэчнасці ў пратаколе.

Дата суду паводле новага пратаколу пакуль не вядомая. Што да акалічнасцяў гэтай справы, то Георгі Станкевіч быў затрыманы 5 лістапада пасля таго, як распаўсюдзіў сваю газэту па паштовых скрынях чытачоў. Міліцыянты заявілі, што на яго паступілі скаргі ад дзьвюх жыхарак райцэнтру Бешанковічы: маўляў, яны “Крывінку” не выпісваюць, але чамусьці знайшлі ў сваёй пошце.

Паводле спадара Станкевіча, ніколі раней скаргаў ад чытачоў ён не чуў. Газета выдаецца ўжо чатыры гады, але не перыядычна – толькі калі ў выдаўца ёсць грошы на тое, каб выдаць 290 асобнікаў “Крывінкі”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства