На 6 чэрвеня прызначаны ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь працяг разгляду грамадзянскай справы па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны Хрысьціянска-сацыяльны саюз.
4 чэрвеня з боку адказчыкаў было заяўлена некалькі хадайніцтваў. Самае галоўнае з якіх тычылася магчымага пераносу разгляду справы на месяц, каб пры яе разглядзе мог прысутнічаць старшыня аб’яднаньня Кірыл Ігнацік і шэраг іншых асобаў, сьведчаньні якіх вельмі важныя для высьвятленьня ўсіх абставінаў справы. Суддзя Забара не задаволіў хадайніцтва, наступнае паседжаньне па справе адбудзецца 6 чэрвеня ў 10.00.
Нагадаем, што 2, 3 і 4 чэрвеня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь працягваўся разгляд грамадзянскай справы па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны Хрысьціянска-сацыяльны саюз.
Разгляд правы праводзілі ў адсутнасьць старшыні арганізацыі Кірыла Ігнаціка, які знаходзіўся па-за межамі краіны – у Расійскай Федэрацыі. Міністэрства юстыцыі ў судзе прадстаўляў Аляксандр Харытон – галоўны сьпецыяліст Упраўленьня Грамадскіх аб'яднаньняў Міністэрсва юстыцыі, які абвінавачваў моладзевую аргнізацыю ў ажыцьцяўленьні дзейнасьці з неаднаразовым парушэньнем заканадаўства.
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднаньне Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз зарэгістраванае ў 1997 годзе. Галоўным накірункам дзейнасьці арганізацыі была культурніцкая і асветніцкая праца, якая ахоплівала шырокі сьпектр пытаньняў, у тым ліку і зьвязаныя з праблемамі еўрапейскай інтэграцыі, а таксама праблемы пераадоленьня сацыяльнай ксенафобіі (у гэтым накірунку было рэалізавана некалькі праектаў на працягу 2000-2001 года па зьніжэньні негатыўнага ўспрыняцьця бежанцаў – адукацыйныя сустрэчы, выставы). .
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года актывісты арганізацыі прынялі ўдзел ў назіраньні за выбарамі. Сябры Рэспублікаскага Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны Хрысьціянска- сацыяльны саюз таксама прынялі актыўны ўдзел у мясцовых выбарах вясной 2003 года -- на усіх узроўнях – валанцёрская праца падчас агітацыйнай кампаніі, праца ў штабах кандыдатаў дэмакртычнай накіраванасьці, таксама вылучаліся ў якасьці кандыдатаў па ўсёй краіне. Тры чалавекі з аргнаізацыі былі абраныя дэпутатамі мясцовых Саветаў.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года года арганізацыя пачала дастаткова актыўна супрацоўнічаць з іншымі аргнізацыямі і, перш за ўсё з незарэгістраванай структурай “Моладзь Аб’яднанай Грамадзянскай партыі” . У канцы 2002 год актывісты “Моладзі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі” былі прынятыя ў сябры Рэспублікаскага Грамадскага аб’яднаньня Маладзёжны Хрысьціянска- сацыяльны саюз. 17 ноября 2002 года быў праведзены з’езд, падчас якога актывісты АГП былі абраныя на на кіруючыя пасады. Яшчэ на гэтым з’ездзе было прынята рашэньне пра зьмену назвы – Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз Маладыя дэмакраты, каб акцэнтаваць дэмакратычную накіраванасьць арганізацыі.
У пачатку 2003 года Міністэрствам юстыцыі была праведзеная комлексная дзейнасьці арганізацыі, падчас якой узьнікла шэраг праблемаў з Міністэрствам юстыцыі, у выніку ў красавіку 2003 года была пададзеная іскавая заява аб ліквідацыі Маладзёжнага хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу.
Выконваючы абавязкі старшыні арганізацыі Андрэй Казакевіч : “Кажучы пра факты, якія пацягнулі за сабой іск аб ліквідацыі арганізацыі трэба разьвесьці фармальныя і рэальныя прычыны. Калі мы кажам пра рэальныя прычыны, то гэта, натуральна тое, што пачалося супрацоўніцтва з АГП і ўвогуле дастаткова актыўны ўдзел ў сацыяльным і палітычным жыцьці. Арганізацыя стала шырока выяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю. Да гэтага з 1997 года на працягу ўсіх этапаў дзейнасьці арганізцыя не мела праблемаў з Міністэрствам юстыцыі, і была пасьпяхова перарэгістравана ў 1999 годзе. Толькі пасьля ўдзелу ў выбарах і актывізацыі супрацоўніцтва з маладымі сябрамі Аб’яднанай Грамадзяскай партыі пачаліся праблемы з Міністэтсвам юстыцыі. Што тычыцца нестатутнай дзейнасьці (правядзеньне адукацыйных сустрэчаў) і памылках у справаводстве, то гэта зьяўляецца фармальнай падствай для лівідацыі і. Акрамя таго ў Міністэрсва юстыцыі ўзьніклі прэтэнзіі да Праграмы арганізацыі, прапанаванай на апошнім з’езьдзе, дзе было заяўлена ў якасьці адной з мэтаў аргнізацыі пабудова грамадзянскай супольнасьці, павышэньне ролі моладзі ў сацыльным і палітычным жыцьці. Гэта таксама, з пункту гледжаньня Мінюсту супярэчыць Статуту, негледзячы на тое, што і ў Статуце запісана, што арганізацыя аддае перавагу агульнаеўрапейскім, дэмакратычным і беларускім нацыянальным каштоўнасьцям. Такім чынам справа аб ліквідацыі Маладзёжнага хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу зьвязана з жаданьнем уладаў вывесьці актыўную моладзь з удзелу ў грамадзкім жыцьці”.