viasna on patreon

Заява сябраў Савета пры Прэзідэнце РФ аб прысудзе Алесю Бяляцкаму

2011 2011-11-25T17:17:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rasija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб прысудзе Алесю Бяляцкаму

Заява сябраў Савета пры Прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека

У Беларусі кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі асуджаны судом першай інстанцыі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі за нясплату падаткаў са свайго асабістага рахунку ў замежных банках.

Па наяўных звестках атрыманыя ім сродкі былі цалкам патрачаны на праваабарончую дзейнасць, уключаючы дапамогу палітвязням і іх сем'ям. Сапраўдная прычына гэтай крымінальнай справы – палітычныя матывы ўладаў Беларусі, якія спрабуюць ўжо шмат гадоў пазбавіць незалежныя ад іх грамадскія арганізацыі магчымасці дзейнічаць легальна. Іх пад рознымі падставамі пазбаўляюць рэгістрацыі, а дзейнасць незарэгістраваных арганізацый разглядаюць як крымінальнае злачынства. Пры гэтым ахвяраванні з-за мяжы дапускаюцца, згодна з дэкрэтам Прэзідэнта Лукашэнкі, толькі з яго асабістага дазволу.

Створаная такім чынам патавая прававая сітуацыя выключае для шэрагу асацыяцый грамадзян магчымасць легальна атрымліваць фінансавую падтрымку звонку, з прычыны чаго іх лідэраў судзяць за спробу вырашыць гэтую калізію.

Мы лічым, што Савет павінен далучыцца да патрабавання міжнародных, расійскіх і беларускіх няўрадавых арганізацый адмяніць вынесены Алесю Бяляцкаму жорсткі і несправядлівы прысуд, неадкладна вызваліўшы яго з-пад варты.

Лічым, што толькі так судовая і выканаўчая ўлады Рэспублікі Беларусь могуць прадэманстраваць гатоўнасць сваёй краіны увайсці ў цывілізаваную супольнасць дзяржаў, дзе забяспечаны права грамадзян на асацыяцыі і гарантыі публічнай і мірнай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства