Саюз беларускіх пісьменнікаў заклікае да міжнароднай падтрымкі Алеся Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/47718
2011
2011-11-25T13:00:36+0300
2011-11-25T13:00:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sayuz-pismennikau.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Саюз беларускіх пісьменнікаў распаўсюдзіў заяву з нагоды прысуду старшыні ПЦ “Вясна” і сябру СБП Алесю Бяляцкаму, у якой кіраўніцтва найбуйнейшай незалежнай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі звяртаецца да міжнароднай супольнасці з заклікам аб кансалідаванай падтрымцы вядомаму беларускаму праваабаронцу.
“Саюз беларускіх пісьменнікаў разглядае абвінавачванні як палітычна матываваны пераслед за грамадскую дзейнасць. Мы заклікаем да міжнароднай падтрымкі і распаўсюдзе інфармацыі пра Алеся Бяляцкага сярод сяброў Вашых арганізацыяў”, — звяртаецца СБП да сваіх замежных калегаў.