Аршанскі выканкам паставіў пад сумнеў легітымнасьць «Народнага сходу»
Адказы на патрабаванні, прынятыя на «Народным сходзе» 8 кастрычніка, прыйшлі арганізатарам сходу ў Оршы. Савет Міністраў не стаў самастойна адказваць на патрабаванні грамадзян. Замест гэтага зварот быў перанакіраваны ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Мінэканомікі, Нацыянальны банк, Аршанскі гарвыканкам і райвыканкам. Міністэрства працы "па пытаннях сваёй кампетэнцыі" на чатырох старонках расказала пра тое, як у краіне праходзяць індэксацыі зарплат, пенсій, стыпендый і г.д. Пры гэтым адзіная фраза, якая, магчыма, адказвае на патрабаванне "Народнага сходу" аб індэксацыі гучыць так: "У лістападзе будзе праведзены яшчэ адзін пераразлік - пенсіі павялічацца не менш, чым на 22 адсоткі." У астатнім жа, па гэтым пытанні міністэрства расказала, якія індэксацыі ўжо праводзіліся і на падставе якіх законаў. Варта нагадаць, што патрабаванне рэзалюцыі, прынятай на "Народным сходзе" датычна індэксацыі гучала наступным чынам: "індэксаваць зарабатную плату, пенсіі, стыпендыі і дапамогі ў адпаведнасці з ростам коштаў". З нагоды патрабавання "Адмяніць сістэму прымусовых кароткатэрміновых кантрактаў" міністэрства распісала законы, па якіх дзейнічае кантрактная сістэма. Але нічога не адказала наконт яе адмены. Адказ, атрыманы ад гарвыканкама, таксама нічога новага не паведамляе. Пры гэтым выканкам падвяргае сумневу легітымнасьць "Народнага сходу", а пратакол сходу называе ананімным, так як арганізатары напісалі толькі свае прозвішчы і ініцыялы і не паказалі "імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства ..."