viasna on patreon

Аляксандр Крутой знаходзіцца ў жодзінскай турме

2011 2011-11-10T11:17:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З моманту затрымання 20 верасня Аляксандр Крутой, які прадстаўляў у судзе па справе аб тэракце ў мінскім метро інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі Інэсы, не змог атрымаць ад сваякоў ніводнага ліста. Яны да яго не даходзяць, паведаміла Інэса Крутая.

Паводле яе слоў, цяпер бацька знаходзіцца ў жодзінскай турме, куды быў пераведзены з РНПЦ псіхічнага здароўя (Навінкі) пасля псіхіятрычнай экспертызы. Інэса адзначыла, што экспертыза даўно завершана, але яе вынікі невядомыя. Аднак вядома, што абвінавачанне Крутому не прад’яўлена. «Калі прызнана, што бацька ў стане свядомасці, чаму няма абвінавачання, калі не — чаму ён пад вартай?» — задаецца пытаннем дачка.

Яна нагадала, што сваякі атрымалі першыя лісты ад Крутога толькі 22–23 кастрычніка. Цяпер іх каля 10. У апошніх бацька паведамляе, што прастудзіўся, у яго сеў зрок, лістоў не атрымлівае. Толькі са слоў адваката ён ведае, што абаронца наняты сваякамі, а пацвердзіць гэтую інфармацыю яны не ў стане з-за адсутнасці сувязі.

Нагадаем, вечарам 20 верасня Аляксандр Крутой быў затрыманы міліцыяй у Мінску па абвінавачанні ў хуліганстве. 22 верасня Аляксандр Федарцоў, які старшынствуе ў судзе па тэракце, часткова зачытаў пастанову аб яго затрыманні. У ёй сказана, што Крутой «17 жніўня, знаходзячыся ў кабінеце адной з медыцынскіх устаноў Мінска, наўмысна ўчыніў хуліганскія дзеянні з асаблівым цынізмам і грэбаваннем норм маралі». Гэта выразілася ў тым, што ён «выліў змесціва двух слоікаў з мачой на галоўнага ўрача». Па накіраванні пракурора Крутой быў адпраўлены ў РНПЦ псіхічнага здароўя.

У судзе Крутой паводзіў сябе вельмі актыўна, выступаў з шэрагам хадайніцтваў, у тым ліку аб пераносе працэсу да адмены ў Беларусі смяротнай кары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства