viasna on patreon

Чэшскі Хельсінскі камітэт выказаў абурэнне працэсам Бяляцкага

2011 2011-11-09T11:14:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/czeski-helcom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чэшскі Хельсінскі камітэт распаўсюдзіў адмысловую заяву з нагоды судовага працэсу па крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. “Чэшскі Хельсінскі камітэт абураны судовым працэсам, які гэтымі днямі праходзіць у Мінску”,- гаворыцца ў заяве.

Чэшскія праваабаронцы адзначаюць, што “пасля затрымання прадстаўнікоў апазіцыі за ўдзел у леташніх акцыях пратэсту “Вясна” забяспечвала затрыманым і іх сем’ям матэрыяльную і юрыдычную дапамогу”. “Для замежных журналістаў “Вясна” стала важнай крыніцай інфармацыі. Менавіта гэтыя факты стаяць за турэмным заключэннем Бяляцкага”,- лічаць у Чэшскім Хельсінскім камітэце.

Алесь Бяляцкі з’яўляецца намеснікам старшыні Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), калектыўным сябрам якой ёсць і Еўрапейская асацыяцыя па абароне правоў чалавека (AEDH). У яе ўваходзяць праваабарончыя грамадскія аб’яднанні краінаў Еўрапейскага Саюза, уключна з Чэшскім Хельсінскім камітэтам. Гэтымі днямі AEDH выказвае сваю салідарнасць з Алесем Бяляцкім.

“Мы заклікаем грамадзянскую супольнасць краінаў Еўрапейскага Саюза і Рады Еўропы, а таксама іх урады і дзяржаўныя органы да працягу эфектыўнага выказвання пратэсту супраць гэтага ганебнага судовага працэсу. Парушэнне правоў чалавека ў Беларусі тычыцца ўсіх нас”,- адзначаецца ў заяве Чэшскага Хельсінскага камітэту, падпісанай старшынёй арганізацыі Аннай Шабатавай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства