У Оршы дзяржаўныя ўстановы атрымалі загад не выпісваць недзяржаўныя газеты
https://spring96.org/be/news/470
2003
2003-06-02T10:00:00+0300
2003-06-02T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паводле Радыё Свабода, недзяржаўны друк трапіў пад забарону пасьля сакавіцкага візыту ў Воршу міністра культуры Леаніда Гулякі: пабачыўшы ў гарадзкой бібліятэцы падшыўкі “БДГ” ды “Народнай волі”, міністар заявіў, што “шкодным апазыцыйным выданьням няма чаго рабіць у культурным цэнтры”. Таму падшыўкі гэтых газэтаў, а заадно й абласной недзяржаўнай газэты “Віцебскі кур’ер” былі тэрмінова ліквідаваныя зь бібліятэчных фондаў, і ў часе цяперашняе падпісное кампаніі падпісвацца на іх строга забаронена.
Як высьветліў мясцовы карэспандэнт “Віцебскага кур’ера” Юры Копцік, загад не выпісваць “Віцебскі кур'ер” атрымалі ўсе аршанскія дзяржаўныя установы.