Барысаў: Выканкамаўская газета ўтойвае факт забастоўкі
https://spring96.org/be/news/46867
2011
2011-10-27T10:28:00+0300
2011-10-27T10:28:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/adzinstva.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сённяшні нумар газеты "Адзiнства", заснавальнікам якой з'яўляецца Барысаўскі раённы выканкам, не даў інфармацыю пра страйк камунальнікаў, які доўжыўся амаль два дні.
Нумар выканкамаўскай газеты "Адзiнства" (№ 67 (13822), які выйшаў 26 кастрычніка, расчараваў жыхароў горада і раёна: у ім ні словам не згадваецца пра страйк работнікаў спецаўтагаспадаркі і "Зелянбуда" УП "Жыллё". Па ўсёй бачнасці, інфармацыя стала "сакрэтнай" па адной прычыне: у Барысаве і ў Барысаўскім раёне дастаткова прадпрыемстваў, дзе работнікам выплачваюць нізкую зарплату.
Страйкоўцы дамагліся свайго: ужо ўчора ім выплацілі павышаную зарплату. Такі прыклад можа быць пераняты і іншымі незадаволенымі работнікамі.