viasna on patreon

Барысаў: Аляксандра Малчанава арыштавалі на 10 сутак

2011 2011-10-27T11:23:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 10:30 раніцы 27 кастрычніка ў судзе Барысаўскага раёна пачалося паседжанне ў дачыненні палітвязня Аляксандра Малчанава. У якасці сведкі была апытаная маці Аляксандра. Потым высветлілася, што на паседжанне не з'явіўся міліцыянт, які павінен выступіць як сведка.

Судовае паседжанне ў сувязі з гэтым адклалі да 14:00.

Аляксандра Малчанава абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ) і пакаралі арыштам на 10 сутак.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства