viasna on patreon

Брэст: акцыя ў падтрымку палітвязняў прайшла без затрыманняў

2011 2011-10-27T11:16:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pikiet-brest-26.10.11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
26 кастрычніка ў цэнтры Брэста адбылася акцыя ў падтрымку палітычных вязняў

26 кастрычніка ў цэнтры Брэста адбылася акцыя ў падтрымку палітычных вязняў

Увечары 26 кастрычніка ў цэнтры Брэста адбылася акцыя ў падтрымку палітычных вязняў. На вуліцы Савецкай сабралася некалькі чалавек, якія трымалі партрэты Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца і Зміцера Дашкевіча. Мерапрыемства працягвалася прыблізна 15 хвілін і скончылася без затрыманняў.

Дарэчы, падчас акцыі да яе ўдзельнікаў падыходзілі грамадзяне Расіі, якія зараз наведваюць знаёмых у Беларусі. Даведаўшыся, пра што ідзе гаворка і як у нашай краіне захоўваюцца правы чалавека, яны таксама далучыліся да акцыі.

Адзін з удзельнікаў, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) Алесь Чаркашын нагадаў, што ў Беларусі не працуе заканадаўства, таму невінаватыя людзі знаходзяцца ў няволі альбо адбываць пакаранне “на хіміі” па палітычных матывах.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства