Генпракуратура зноў «узялася» за журналістаў?
https://spring96.org/be/news/46848
2011
2011-10-27T09:12:42+0300
2011-10-27T09:12:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Адразу тры незалежныя журналісты атрымалі позвы ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.
«Позву падпісаў сумнавядомы ў журналісцкіх колах саветнік юстыцыі Павел Елісееў, які ўжо неаднаразова выносіў калегам папярэджанні за супрацу з замежнымі СМІ», — распавёў прэс-службе БАЖ незалежны журналіст Алег Ражкоў.
З яго словаў, аналагічную позву ад Елісеева атрымаў Алесь Баразенка і яшчэ адна незалежная журналістка.
Спадар Елісееў прызначыў сустрэчу з Алегам Ражковым на чацвер, 27 кастрычніка, з астатнімі двума журналістамі — на пятніцу, 28 кастрычніка.