У Гомелі 26 кастрычніка затрыманы актывіст Ілля Міронаў
https://spring96.org/be/news/46847
2011
2011-10-27T09:01:27+0300
2011-10-27T09:01:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Актывіста затрымалі, калі ён сыходзіў з працы.
25 кастрычніка дадому да актывіста прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, якія размаўлялі з яго маці і пераконвалі "паўплываць на сына". Міліцыянты прасілі не дапусціць яго ўдзелу ў пратэстных акцыях. Міронаў з таварышамі на працягу апошніх месяцаў з'яўляўся ўдзельнікам акцый маўклівага пратэсту, паведамляе БелаПАН.