viasna on patreon

Віталя Пратасевіча, які правёў у Гомелі адзіночную акцыю салідарнасці з палітвязнямі, будуць судзіць

2011 2011-10-24T10:11:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitebskpalitviaz2f1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вечарам 21 кастрычніка гамяльчук Віталь Пратасевіч правёў адзіночную акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі. Спачатку каля 19.00 ён прыйшоў у сквер Кірылы Тураўскага, што непадалёк ад аблвыканкама, з паплечнікамі. Але маладых людзей узяла міліцыя ў шчыльнае кола і папярэдзіла, што як толькі яны разгарнуць плакаты, будуць затрыманыя. У выніку на пляцоўцы ля сквера застаўся адзін Віталь, які ўсе-такі разгарнуў плакат, і праз лічаныя хвіліны быў затрыманы. Размова была кароткай: актывіста завезлі ў Цэнтральны РАУС, склалі пратакол па артыкулу 23.34 КаАП і даставілі ў ІЧУ. Час да суду, які адбудзецца ў панядзелак, 24 кастрычніка, юнак правёў у ізалятары. Дзяжурны ізалятара адказвае, што перадачы Віталю Пратасевічу не прымаюць, таму што ён не не мае статуса арыштаванага, а можна перадаць толькі вопратку і прадметы гігіены.

Дарэчы, Віталь Пратасевіч з'яўляецца актыўным удзельнікам маўклівых акцый па серадах, якія без перапынку праводзяцца ў Гомелі ад лета на пляцоўцы каля цырку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства