Актывісты кампаніі “Наш дом” нагадалі магілёўцам пра палітвязняў
21 кастрычніка актывісты кампаніі “Наш дом” правялі вулічную акцыю, на якой распаўсюджвалі ўлёткі з прозвішчамі і фотаздымкамі палітвязняў.
“Мэтай акцыі было нагадаць жыхарам Магілёва пра лёс людзей, якія змагаліся за нашу свабоду і ў выніку пацярпелі за гэта, атрымаў розныя тэрміны зняволення”, - гаворыць грамадская актывістка Крысціна Шацікава.
“Усяго мы раздалі каля 500 такіх улётак. Людзі з цікавасцю іх бралі і разглядалі. У краіне існуе інфармацыйны голад, таму шмат хто нават і не ведае пра тое, што ў Беларусі ёсць палітвязні “, - гаворыць Крысціна.
Крысціна Шацікава адзначае, што актывісты “Наш дом” і надалей будуць інфармаваць магілёўцаў пра наяўнасць у краіне палітзняволеных, а таксама будуць спрабаваць спрыяць іх вызваленню і сачыць за тым, каб у турмах не парушаліся іхнія правы.