viasna on patreon

Інжынэра судзяць за “супраціў” міліцыі

2011 2011-10-13T10:45:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Віцебскага раёну распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы, заведзенай супраць Валера Стаўрова. Віцебскі інжынэр абвінавачваецца паводле артыкулу 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях - ён нібыта не падпарадкаваўся законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі. Менавіта міліцыянты і падалі на Валера ў суд. Да таго яны некалькі разоў наведваліся да яго дадому, патрабуючы тэрмінова прайсьці дактыляскапію.

У прынцыпе, спадар Стаўроў не адмаўляецца здаць адбіткі пальцаў. Але, паводле ягоных слоў, ён хоча, каб усё было ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам. У заканадаўстве ж нідзе ня згадваецца, што ён абавязаны прайсьці дактыляскапію ў тэрміны, указаныя міліцыянтамі. Таму патрабаваньні супрацоўнікаў аховы правапарадку Валер Стаўроў лічыць незаконнымі.

Судзьдзя Наталья Трацьякова, якая вядзе справу, пакуль устрымалася ад вынясеньня пастановы. На 13 кастрычніка яна прызначыла яшчэ адно судовае паседжаньне. На гэтае паседжаньне мусяць прыйсьці супрацоўнікі РАУС, каб даць свае тлумачэньні.

“За правы чалавека”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства